Афіцыйны курс рубля ўпаў за дзень на 5,39% да даляра і на 6,2% да эўра. У абменьніках рубель пераступіў чарговыя псыхалягічныя бар’еры.
Яшчэ да абвяшчэньня Нацбанкам афіцыйнага курсу рубля на 22 студзеня камэрцыйныя банкі пачалі падвышаць цэны на замежную валюту. Пасьля таго як Нацбанк усталяваў даляр роўным 21 564 рублям, а эўра — 23 779 рублям, каля паловы абменьнікаў сталіцы выставілі курсы роўнымі 22 і 24 тысячы адпаведна.
У адным зь менскіх аддзяленьняў Беларусбанку сабралася немалая чарга. На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці ўсе тут сабраліся купляць даляры, толькі адзін мужчына сярэдніх год абярнуўся і спакойным голасам сказаў: «Трэба браць».