ВУП Беларусі ў 2015 годзе зьнізіўся на 3,9% — пра гэта паведаміў сёньня Нацыянальны статыстычны камітэт.
У 2014 годзе ў эканоміцы Беларусі назіраўся рост на 1,7%.
Аб’ём выпуску прамысловай прадукцыі зьнізіўся сёлета на 6,6%, выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасьці зьменшыўся на 2,8%
На бягучы год урад прагназуе невялікі рост эканомікі — на 0,3%. Міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназуюць, што ВУП Беларусі і ў 2015 годзе працягне зьніжацца.