Арганізатаркі «Беларускай інтэлектуальнай гульні» былі гасьцямі перадачы «Добрай раніцы, Беларусь» на тэлеканале «Беларусь-1». Адна зь дзяўчат пачала расказваць, што ў спаборніцтвах забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі, шукаць падказак у інтэрнэце.
На гэта вядучы перадачы сказаў: «Вельмі складана задаць пытаньне гуглу, бо гугл наўрад ці ўспрыме «у» нескладовае, альбо ў тэлефоне ў кагосьці яно ёсьць. У гэтым ёсьць пэўная складанасьць».
Пасьля ўдзельніцы «Беларускай інтэлектуальнай гульні» прапанавалі вядучым адказаць на некалькі пытаньняў, што з гэтага атрымалася — глядзіце ў відэа.