Чыстыя страты арганізацый Менску за студзень-лістапад 2015 года склалі 10,1 трлн. рублёў, што ў 2,24 разу больш, чым за студзень-лістапад 2014 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менску.
На адну стратную арганізацыю чыстыя страты павялічыліся ў 1,7 разаў да 26,9 млрд. рублёў.
У студзені-лістападзе 2015 года сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг арганізацый Менску склаў 353,1 трлн. рублёў, што на 5,9% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2014 года.
Рэнтабэльнасьць склала 8,9% супраць 7,2% за такі ж пэрыяд 2014 году, а рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі — 11,4% супраць 9%.