Госьць Свабоды — трэнер і чэмпіён Юры Булат
Your browser doesn’t support HTML5
Беларускі тайбокс набыў яшчэ адно яркае дасягненьне. Дзьмітры Варац напярэдадні новага году перамог у фінальным турніры TOP KING WORLD SERIES і стаў чэмпіёнам сьвету. І сёньня госьцем Свабоды — ягоны трэнер, у мінулым сам шматразовы чэмпіён сьвету, Эўропы, Беларусі, заснавальнік і кіраўнік спартовага клюбу «Булат джым», старэйшы трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі ў тайбоксе Юры Булат. Зь ім гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.