На Асіповіччыне чацьвёрты дзень няма сьвятла. Фотарэпартаж
У вёсцы Мязговічы Асіповіцкага раёну галіна павалілася на лінію электаперадач і абарвала дрот. Ён ляжыць у двары ўжо чацьвёрты дзень
Паваліліся ня толькі бярозы, але й садовыя дрэвы
Пасьля аблівахі ў аўторак лёдам пакрылася ўсё
Марыя Антонаўна зь вёскі Паплавы не прыгадае выпадку, каб так доўга падключалі сьвятло, з 1961 году, калі тут правялі электрычнасьць
Тыповы краявід пад Асіповічамі
Дрэвы падаюць проста на лініі электраперадач
Былы лясьнік Уладзімер Шульга: Такога я ў жыцьці ня бачыў
Пад цяжарам лёду падаюць галіны дрэваў
Пасьля 6-й вечара мясцовыя жыхары запальваюць сьвечкі
Так выглядаюць дарогі пад Асіповічамі
Не па ўсіх дарогах Асіповіцкага раёну можна праехаць нават сёньня
Гэтым днямі людзі ў адключаных вёсках рана кладуцца спаць. Сьвечкі заканчваюцца, а калі адновяць электрычнасьць, невядома
Так выглядаюць лядоўні мясцовых жыхароў. Вёска Дубралёва
Сьвятло на фэрму ў вёсцы Крынкі далі толькі ўчора