На мінулую навагоднюю ноч тэлеканал «Белсат» ладзіў шоў «Новае пакаленьне на Новы год», у межах якога прапанаваў слухачам нечаканыя дуэты: напрыклад, рэпэр Vinsent сьпяваў з этна-гуртом Šuma voices, а Аляксандар Памідораў выканаў «Цуд на Каляды» з рок-гуртом Trubetskoy.
«Белсат» падрыхтаваў дыск з каляднымі песьнямі свайго праекту. Альбом «Новае пакаленьне на Новы год» прэзэнтуюць у Менску 13 студзеня. На прэзэнтацыі, якая пачнецца а 19-й гадзіне ў «Галерэі Ў», выступяць удзельнікі праекту Navi і Tonqixod, якія зайграюць у фармаце unplugged.
Уваход вольны. Кожны ўдзельнік імпрэзы атрымае ў падарунак дыск з калядна-навагоднімі песьнямі.
Увесь канцэрт «Новае пакаленьне на Новы год», як і запісы шмат якіх іншых праектаў «Белсату», можна паглядзець на Youtube: