Дакумэнтальны фільм Вольгі Мальчэўскай «Чэскія сябры Крамля». Гэта гісторыя адзінага прэзыдэнта ў Эўразьвязе, які публічна падтрымаў Крэмль пасьля анэксіі Крыму, назваў расейскую агрэсію ва Ўкраіне «грамадзянскай вайной», а ўкраінцаў — «бандэраўцамі». Адны бунтуюць супраць яго i закідаюць яму слабасьць да чаркі. Іншыя — падтрымліваюць яшчэ больш, а агульны ягоны рэйтынг расьце. Хто такі насамрэч прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман? Як выглядае «чэскі Данбас»? Як працуе ў Чэскай Рэспубліцы расейская прапаганда?
Вольга Мальчэўская працавала над фільмам у Празе ва ўкраінскім рэдакцыі Радыё Свабода ў рамках стыпэндыяльнай праграмы імя Вацлава Гаўла.
Украінскамоўная вэрсія фільму
Англамоўная вэрсія фільму
Фільм створаны як праект Радыё Свабода ў супрацоўніцтве з украінскім тэлеканалам «1+1». © 2016