У ЗША ствараецца група па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў сацсетках

У ЗША ствараецца спэцыяльная група па супрацьдзеяньні онлайн-прапагандзе экстрэмізму.

Такое рашэньне было прынята ў пятніцу ў Белым доме — на сустрэчы кіраўніцтва ведамстваў па нацыянальнай бясьпекі і службаў выведкі з вядучымі кампаніямі ў галіне кампутарных тэхналёгій.

Амэрыканскі ўрад заклікае тэхналягічныя кампаніі больш актыўна перашкаджаць вярбоўцы экстрэмістамі ў інтэрнэце прыхільнікаў і плянаваньню імі нападаў.

У кансультацыях бралі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Apple, Facebook, Google, Twitter, Microsoft, Yahoo, Linkedin.

Адзначалася, што нядаўнія тэракты ў Парыжы і Каліфорніі паказалі, як рэсурсы сацыяльных сетак могуць выкарыстоўвацца для прапаганды экстрэмізму.