Леаніда Кулакова суд Першамайскага раёну сталіцы пакараў штрафам у 30 базавых велічынь (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).
Леанід не прызнаў сябе вінаватым.
«Дзяржава працягвае ціск, але я з-за гэтага ня буду спыняць сваю праваабарончую дзейнасьць», — сказаў Леанід Кулакоў карэспандэнту Свабоды.
У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня Кулакоў на бульвары Талбухіна стаяў з плякатам супраць сьмяротнага пакараньня.