Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 30 сьнежня: даляр вырас на 185 пунктаў — да 18 555 рублёў, эўра вырас на 211 пунктаў — да 20 347 рублёў.
Такім чынам, даляр сёньня абнавіў гістарычны максымум. Эўра, у сваю чаргу, наблізіўся да свайго максымуму, які быў дасягнуты яшчэ 25 жніўня — 20 474 рублёў.
Расейская валюта сёньня абясцэнілася на 3 беларускія рублі.