Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў да пяці гадоў калёніі строгага рэжыму азэрбайджанскага журналіста Раўфа Міркадырава па справе аб дзяржаўнай здрадзе.
Як паведамляе азэрбайджанская служба Радыё Свабода, суд прызнаў яго вінаватым у шпіянажы на карысьць Армэніі.
Раней пракурор прасіў суд прысудзіць журналіста да сямі гадоў турмы.
Міркадыраў быў затрыманы 19 красавіка ў Турэччыне і дэпартаваны ў Азэрбайджан, дзе быў арыштаваны. Ён адкідае вылучаныя супраць яго абвінавачваньні і называе іх палітычна матываванымі.
Amnesty International і шэраг іншых мясцовых і міжнародных праваабарончых арганізацый прызналі Раўфа Міркадырава палітычным вязьнем.