Празь месяц менская школьніца Алена, аўтарка перакладу, пойдзе на канцэрт амэрыканскіх «Цмокаў» у «Чыжоўка-арэне» і асабіста сустрэнецца з музыкамі.
16-гадовая Алена Койстра, вучаніца менскай школы № 30 і фанатка гурту ад 2013 году, стала пераможцай конкурсу на найлепшы пераклад песьні амэрыканскага рок-гурту Imagine Dragons. Менавіта яе пераклад абраў сярод 130 работ і выканаў беларускі гурт Navi.
Аўтарка перакладу асабіста сустрэнецца з гуртом Imagine Dragons у дзень іх першага беларускага канцэрту, 22 студзеня 2016 году. У той жа дзень Navi выступяць у якасьці адзінага беларускамоўнага ўдзельніка фіналу нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне».
«Радыеактыўны» (пер. Е.Койстра/А.Лук’яненка)
Глядзі сюды, попел і пыл
Усё гэта я адзін стварыў
Спрабуй удыхнуць, адчуеш — хімія
Ляцяць аскепкі ад гранат
Але мяне вам не стрымаць
А вось і ён — канец усяго
Адзіны шлях, каб атрымаць адказ
Усё нібыта супраць нас
Вось пачатак эры
Новай эры
Вось пачатак эры
Новай эры
Ооооо оооо
Я
Радыеактыўны
Радыеактыўны
Колькі дзён усё адно
Твае думкі — мой палон
Дзень і ноч застацца тут
І горад зьнік, зьнікае час
І шэры дым ахутаў нас
А вось і ён —канец усяго
Адзіны шлях, каб атрымаць адказ
Усё нібыта супраць нас
Вось пачатак эры
Новай эры
Вось пачатак эры
Новай эры
Ооооо оооо
Я
Радыеактыўны
Радыеактыўны
Сіла ўнутры,
Над галавой сьвятло,
У нашай крыві
Б’ецца жыцьцё
Адзіны шлях, каб атрымаць адказ
Усё нібыта супраць нас
Вось пачатак эры
Новай эры
Вось пачатак эры
Новай эры
Ооооо оооо
Я
Радыеактыўны
Радыеактыўны