Былы сьпікер Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі Барыс Грызлоў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Расеі ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Такое распараджэньне прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна апублікавана на расейскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляюць расейскія сродкі масавай інфармацыі.
Першым прадстаўніком Расеі ў кантактнай групе быў Міхаіл Зурабаў, якога Пуцін зьмяніў у красавіку на Азамата Кульмухаметава.