На Данбасе загінуў баец «ДНР» зь Беларусі

Вадзім Савішчаў, фота з сацыяльных сетак

Беларус Вадзім Савішчаў, які ваяваў на баку сэпаратыстаў, падарваўся на міне падчас захопу пасёлка Камінтэрнава.

Пра гэта піша сайт glavnoe.ua са спасылкай на паведамленьне аднаго з баевікоў «Укантакце».

«Вадзім Савішчаў. Менчук. Мой сябар і зямляк. Загінуў пад Камінтэрнава 2015/12/24. Разарвала мінай напалову», — напісаў Зьміцер Сакерын. Як вынікае з акаўнта Вадзіма Савішчава «Укантакце», ён нарадзіўся ў 1987 годзе ў Менску.