Запавет графа Чапскага
Your browser doesn’t support HTML5
У сьнежні 2014 году «Піўзавод Аліварыя» – «апгрэйдзіў» маркетынгавую стратэгію, узяўшы за аснову дзейнасьці амбітны лёзунг «З гонарам быць беларускім». Беларуская мова і нацыянальныя матывы сталі стрыжнёвымі ў рэкляме, на этыкетках, у агульным прасоўваньні маркі. На відэа – адзін з прыкладаў беларускай рэклямы «Аліварыя».
Прадстаўнікі менскага бровару перакананыя: беларуская мова вельмі добра ўпісваецца ў ДНК іх брэнду і дае спажыўцам падставы меркаваць, што «Аліварыя» – гэта і ёсьць сапраўднае беларускае піва, якім можна ганарыцца.