Новы памер базавай велічыні ўсталяваны пастановай Савету міністраў № 1059 ад 18 сьнежня 2015 году.
Цяперашняя базавая велічыня ў 180 тысяч беларускіх рублёў была ўсталяваная амаль год таму і стала прымацца ў разьліках з 1 студзеня 2015.
Ад базавай велічыні залежыць памер штрафаў, стыпэндый, прэмій, надбавак, даплатаў і іншых фінансавых дапамог. Базавая велічыня выкарыстоўваецца ў крымінальным кодэксе для кваліфікацыі злачынстваў.