На прэс-канфэрэнцыю да прэзыдэнта Расеі вядомая расейская журналістка Ксенія Сабчак прыйшла ў касьцюме, які нагадвае турэмную вопратку. У Баранавічах падобны стыль часта выкарыстоўвае ў акцыях пратэсту грамадзкі актывіст Рыгор Грык, нагадвае Intex-press.
Уладзімір Пуцін 17 сьнежня правёў вялікую прэс-канфэрэнцыю. Сярод 1400 журналістаў сваім зьнешнім выглядам вылучылася вядомая тэлевядучая Ксенія Сабчак.
Жыхарам Баранавічаў такі стыль знаёмы дзякуючы грамадзкаму актывісту Рыгору Грыку.
Напрыклад, у верасьні Грык зьявіўся ў паласатай робе на сваёй былой працы ў верасьні. Такім спосабам, па яго словах, ён хацеў прыцягнуць увагу кіраўніцтва да таго, што яму не выдавалі рабочую вопратку (працадаўца гэты факт абвяргае).
У гэтай жа стылізаванай робе Грык быў на пікеце ў падтрымку Тацьцяны Караткевіч у парку імя 30-годзьдзя ВЛКСМ і ў Менску на акцыі супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх баз.