Міністар працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Марыяна Шчоткіна заявіла, што міністэрства будзе ініцыяваць паэтапнае павелічэньне мінімальнага працоўнага стажу для налічэньня пэнсіі.
Цяпер для таго, каб атрымаць пэнсію, трэба мець як мінімум 15 гадоў стажу. У размове з журналістамі Шчоткіна не адказала канкрэтна, на колькі гадоў прапануюць павялічыць гэты стаж, але адзначыла, што рабіць гэта неабходна, і адбывацца гэта будзе паэтапна.
Што тычыцца падвышэньня пэнсійнага ўзросту, то міністар заявіла, што зараз гэтае пытаньне абмяркоўваецца. «Я хачу выслухаць усіх, не хачу нікому навязваць свае погляды». Акрамя таго, Шчоткіна заявіла, што хацелася б, каб падвышэньне пэнсійнага ўзросту адбылося сынхронна з Расеяй, паколькі Беларусь і Расея знаходзяцца ў саюзнай дзяржаве.