Барыс Грабеншчыкоў граў у менскім пераходзе

Барыс Грабеншчыкоў

Расейскі рок-музыка Барыс Грабеншчыкоў перад сваім сёньняшнім канцэртам у Менску заграў у падземным пераходзе каля ГУМу.

Падчас свайго цяперашняга канцэртнага туру Грабеншчыкоў выступае ў пераходах ў тых гарадах, дзе праходзяць ягоныя канцэрты — ён ўжо сьпяваў у пераходах у Маскве і Кіеве.

Днямі Барыс Грабеншчыкоў таксама ўзяў удзел у акцыі салідарнасьці са зьняволенымі ў Расеі ўкраінскімі актывістамі Генадзем Афанасьевым, Аляксандрам Кольчанкам і Алегам Сянцовым.