Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН.
8 ліпеня 2014 года Міністэрства юстыцыі Ўкраіны і Ўкрдзяржрэестар зьвярнуліся ў Акруговы адмінсуд Кіева з пазовам аб забароне на тэрыторыі краіны дзейнасьці Кампартыі Ўкраіны.
Як адзначалася ў пазове, «КПУ зьдзяйсьняе дзеяньні, накіраваныя на зьмяненьне канстытуцыйнага ладу гвалтоўным шляхам; парушэнне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны; прапаганду вайны, гвалту, распальваньне міжэтнічнай варожасьці; замах на правы і свабоды чалавека, а таксама прадстаўнікі КПУ сыстэматычна зьвяртаюцца з заклікамі да стварэньня ваенізаваных фармаваньняў».
«Мы перакананыя, што гэтыя судовыя рашэньні будуць мець выключна станоўчыя наступствы для ўсяго ўкраінскага грамадзтва. Мы праводзім рэформы, вядзем барацьбу. Ўкраінскае грамадзтва павінна грунтавацца на сапраўдных культурных каштоўнасьцях нашага народа, жыць у эўрапейскім прававым полі і не паўтараць памылак мінулага», — зазначыў на сваёй Facebook-старонцы міністар юстыцыі Ўкраіны Павел Пятрэнка.
Пазоў Міністэрства юстыцыі да Камуністычнай партыі Ўкраіны быў пададзены ў рамках выкананьня Закона Ўкраіны «Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымболікі».
У парлямэнцкіх выбарах 2014 года КПУ прайграла, ня трапіўшы ў Вярхоўную Раду, а ў нядаўніх мясцовых выбарах гэтая партыя ўжо не прымала ўдзелу.