Крымінальная справа адносна экс-сэнатаркі, дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі перададзеная ў Вярхоўны суд Беларусі.
Дата пачатку працэсу пакуль невядомая.
Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку прэс-сакратарка суда Юлія Ляскова.
Яна адзначыла, што менавіта Вярхоўнаму суду падсудныя крымінальныя справы аб злачынствах, учыненых сябрамі Савета Рэспублікі.
У 2014 годзе генпракуратурай узбуджаная крымінальная справа ў дачыненьні да Ганны Шарэйкі і шэрагу службовых асобаў Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі па фактах злоўжываньня імі службовымі паўнамоцтвамі.
У жніўні Ганна Шарэйка была ўзятая пад варту.