У менскай кнігарні «Логвінаў» сёньня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь», выдадзенай на чэскай мове. Удзел у імпрэзе прымуць беларускія літаратары, грамадзкія актывісты і чытачы.
У прэзэнтацыі праз Скайп-сувязь возьме ўдзел перакладчыца кнігі, чэская хрысьціянская дэмакратка Сьвятлана Ўранава. Яна падзеліцца ўражаньнямі ад працы над перакладам і адкажа на пытаньні прысутных.
Кніга была выдадзеная паводле ініцыятывы Сьвятланы Ўранавай пры падтрымцы Рады БНР, беларускай суполкі «Пагоня», чэскага ПЭН-цэнтру, мэрыі Прагі, а таксама чэскіх палітыкаў — хрысьціянскіх дэмакратаў і дэпутатаў Эўрапейскай народнай партыі.
Кнігу «Люблю Беларусь» Павал Севярынец напісаў падчас адбыцьця пакараньня на гэтак званай «хіміі» за ўдзел у акцыях пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Пачатак прэзэнтацыі а 19 гадзіне.