Сьвятлана Алексіевіч як сэкта Лотасавай сутры

У «набэліяне» гэтага тыдня мяне не дзівілі крытыкі Алексіевіч, якім не падабаюцца яе погляды і творчыя мэтады. Разумеў і абаронцаў, хоць часам крытыкі крытыкаў былі больш шалёныя за крытыкаў. Але недарэчна выглядалі тыя, хто хваліў пісьменьніцу, а потым выказваў расчараваньне яе лекцыяй, дзе Алексіевіч сабрала тое, за што ёй уласна і далі Нобэлеўскую прэмію.

Пясьняр японскага фэадальнага ладу Ямамота Цунэтома пісаў:

Адзін чалавек сказаў сьвятару Сюнгаку: «Сэкта Лотасавай сутры мае кепскую рэпутацыю, бо выклікае страх». Сюнгаку адказаў: «Менавіта таму, што яна выклікае страх, яна ёсьць сэктай Лотасавай сутры. Калі б яна мела іншую рэпутацыю, гэта была б зусім іншая сэкта».

***
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org