Саўка ды Грышка крытыкуюць Алексіевіч і нобэлеўскую лекцыю

Your browser doesn’t support HTML5

Музычныя героі Лявона Вольскага не задаволеныя ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі па літаратуры — кожны па свойму.

Грышка:

Я расчараваны лекцыяй Сьвятланы!

"Жыве Беларусь!" было не сказана.

І вышыванка была не надзета.

А я ж спадзяваўся, што будзе ўсё гэта.

Саўка:

Напрасна ты ей увлякаўся, прыяцель,

Бо эта Сьвятлана — ана ж не пісацель.

Пісацель — эта тот, хто сюжэт саздаёт

Прта стройку, дзярэўні ілі пра завод.

А Нобеля ёй уручылі за тое,

Што ана ў нас тут падрывала устоі.

Рэфрэн

Грышка:

Усё ня так, як мы хацелі.

Саўка:

Всё не так, как мы жэлалі.

Грышка:

Вось гады і праляцелі.

Саўка:

Вот гада і прабяжалі.

Грышка:

Я расчараваны Сьятланы прамовай.

Чаму яна нічога не сказала пра мову?

Пра сьцяг наш сапраўдны, бел-чырвона-белы?

Ці то ня здолела, ці то не схацела?


Саўка:

Хачу цібе, Грыша, сказаць: есьлі чэсна,

То эта народу не іньцярэсна.

Проста сама прэмія ей не к ліцу,

А большэ пашла бы ана Чэргінцу.


Рэфрэн

Грышка:

Магла б вось шаноўная пані Сьвятлана

Прамовіць пра тое, што актуальна —

Пра вышыванкі, пра выцінанкі,

Сірыйскае неба, расейскія танкі...

І, безумоўна, хацелася б крышку

Пра нашыя справы. Пра Саўку, пра Грышку.