На ўрачыстым банкеце ў Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы Сьвятлана Алексіевіч, як і іншыя Нобэлеўскія ляўрэаты, сядзела разам з членамі каралеўскай сям’і і ўплывовымі палітыкамі.
Зьлева ад Алексіевіч — Свантэ Лінквіст, рыксмаршал (кіраўнік прыдворнага ведамства) Швэцыі, а па правую руку ад пісьменьніцы — Міхаэль Сольман, былы выканаўчы дырэктар Нобэлеўскага фонду.
Месца першага беларускага нобэлеўскага ляўрэата — за чатыры крэслы ад прынцэсы Сафіі і за сем крэслаў ад караля Швэцыі Карла XVI Густава (ён сядзіць па іншы бок стала). А насупраць Сьвятланы Алексіевіч — міністар ў справах навукі Канады Крысьцін Дункан, прэм’ер-міністар Швэцыі Стэфан Лёвэн і сьпікер швэдскага парлямэнту Урбан Алін.