10 сьнежня 2015 году Сьвятлана Алексіевіч атрымала з рук караля Швэцыі Карла XVI Густава Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 2015 год.
Узнагароджаньне адбылося ў Стакгольмскай канцэртнай залі. Спачатку выступіў старшыня Нобэлеўскага камітэту Касі Кулман Файв, а потым кароль Швэцыі Карл Густаў ХVI уручыў кожнаму ляўрэату адмысловы мэдаль з выявай Альфрэда Нобэля і дыплём. А 21-й, паводле беларускага часу, — банкет у Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы. «У банкетнай прамове будзе пра Беларусь», — сказала ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч журналістам напярэдадні, 9 сьнежня, адказваючы на папрокі крытыкаў яе Нобэлеўскай лекцыі.
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5