Сайт afisha.ru апублікаваў размову з Кайсай Эбэрг-Ліндстэн і Улам Валінам, швэдзкімі перакладчыцай і выдаўцом кніг Сьвятланы Алексіевіч. Размову правяла расейская журналістка Ніна Назарава. Прапануем фрагмэнты гэтай размовы.
Пра кнігу «Час сэканд хэнд»
Ула Валін: Я сутыкнуўся з асыстэнтам літаратурнага агента Сьвятланы ў 2010 годзе ў Бэрліне, і яна распавяла, што Сьвятлана якраз заканчвае кнігу «Час сэканд хэнд», засталося тры тыдні, каб паставіць кропку. Я тут жа сказаў: «Выдатна, мы будзем рады адразу яе надрукаваць, дасылайце гатовыя разьдзелы». А далей праца над кнігай працягнулася замест трох тыдняў яшчэ амаль тры гады.
Кайса Эбэрг-Ліндстэн: Было вельмі цяжка, але па-свойму неверагодна цікава. Сьвятлана дасылала мне скончаную главу, я перакладала і пыталася: калі чакаць наступную? «Хутка будзе». Праз тыдзень
Я думала, што памру, і была, вядома, трохі незадаволеная, але адначасова разумела, якая дзіўная гэта школа: убачыць мэханізм, як працуе пісьменьнік, знутры
дасылае тую самую. «Дык я ж яе ўжо пераклала». — «А я крыху перарабіла». І так тры гады, аж да здачы ў друкарню, калі Ула вычытваў кнігу як карэктар і пэрыядычна зазіраў у арыгінал. Раптам ён мне піша: там ёсьць радкі, якіх няма ў нас, у чым справа? Аказалася, што рэдагаваньне было ўнесена і ў канчатковую вэрсію, так што трэба было перагледзець увесь пераклад спачатку. Я думала, што памру, і была, вядома, трохі незадаволеная, але адначасова разумела, якая дзіўная гэта школа: убачыць мэханізм, як працуе пісьменьнік, знутры — вось тут маленькая праўка, тут іншае слова або фраза, тут перастаўленыя месцамі абзацы, і тэкст становіцца ўсё лепшы, лепшы і лепшы. Бо калі ў каго-небудзь быў шанец працаваць так з Дастаеўскім, ніхто б не сказаў яму, маўляў, хопіць перарабляць? Таму калі я чую, што кнігі Сьвятланы Алексіевіч — гэта не літаратура, а ўсяго толькі гісторыі, запісаныя на магнітафон, мне становіцца сьмешна. Я магу дакладна сьведчыць, што гэта няпраўда. Патэнтаваная няпраўда«.
Пра ўспрыманьне Алексіевіч у Швэцыі
Кайса Эбэрг-Ліндстэн: «Мая знаёмая фэмінісцкая мастачка расплакалася ад шчасьця, калі пачула, што Сьвятлана атрымала
«Мая знаёмая фэмінісцкая мастачка расплакалася ад шчасьця, калі пачула, што Сьвятлана атрымала Нобэлеўскую прэмію. У нас шмат фэміністычных аб’яднаньняў, яны бясконца спрачаюцца адно з адным, але Алексіевіч любяць усе і ўспрымаюць яе як ікону, як ролевую мадэль
Нобэлеўскую прэмію — для Швэцыі вялікая рэдкасьць, каб людзі так інтэнсіўна рэагавалі. У нас шмат фэміністычных аб’яднаньняў, яны бясконца спрачаюцца адно з адным, але Алексіевіч любяць усе і ўспрымаюць яе як ікону, як ролевую мадэль. Але, вядома, кнігі Сьвятланы крытыкі ня зводзяць толькі да гэтага. У Гётэборгу ўсе чытаючыя людзі дзевяць гадоў сачылі за яе калёнкамі, дзе Сьвятлана распавядала, як гэта — быць савецкай і рускай пісьменьніцай, мець карані ў Беларусі і ва Ўкраіне. Большасьць адукаваных швэдаў ведаюць, што Сьвятлана зь Менску, ведаюць, што з культурнага пункту гледжаньня постсавецкі сьвет па-ранейшаму вельмі зьвязаны, што ў Беларусі шмат агульнага з Расеяй і Ўкраінай. Але і пра розьніцу паміж Беларусьсю і Расеяй таксама ведаюць. Яна рэгулярна езьдзіла на радзіму, у тым ліку зьбіраць матэрыял для новай кнігі, таму на літаратурных вечарынах і лекцыях яе часта пыталіся: „Вам ня страшна вяртацца ў Менск?“ — Таму што тады Беларусь была, ужо выбачайце, страшнейшай, чым Расея».
Пра тое, як Алексіевіч працуе
Кайса Эбэрг-Ліндстэн: Мне сустракаліся ў расейскай і беларускай прэсе папрокі, што Святлана — як правільна сказаць? — мажа брудам, ачарняе сваю краіну ці сваіх герояў. Мне зусім гэта незразумела. Усе ў Швэцыі, з кім я абмяркоўвала яе кнігі, наадварот, кажуць: нам паказалі сучасных рускіх людзей. «Яны такія ж, як мы, яны выдатныя. Яны выклікаюць спачуваньне». Сьвятлана заўсёды называе сваіх расказчыкаў «мае героі». І яны сапраўды героі. І дзякуючы ёй мы ведаем, што такія людзі і ў Расеі, і ў Беларусі, і ва Ўкраіне былі і ёсьць. І яшчэ чытачы часам сумнявацца: ня можа быць, каб людзі так прыгожа гаварылі, як у яе кнігах, гэта немагчыма. «А я адказваю — тлумачыць яна — што менавіта так і гавораць у каханьні і побач са сьмерцю».
Я прысутнічала некалькі разоў, калі Сьвятлана праводзіла інтэрвію з героямі для сваёй новай кнігі пра каханьне — і гэта хараство. Вельмі цікава назіраць, як яна гэта робіць. Яна мае зносіны зь людзьмі ня як журналіст, а як пісьменьніца: ня толькі слухае, але і размаўляе
Я прысутнічала некалькі разоў, калі Сьвятлана праводзіла інтэрвію з героямі для сваёй новай кнігі пра каханьне — і гэта хараство. Вельмі цікава назіраць, як яна гэта робіць
сама. Журналіст павінен быць бесстароньнім, нават калі ён чуе — «Я нацыст» — ён ня можа сказаць у адказ: «Які жах!» Яму трэба адказваць: «М-м-м, як цікава, раскажыце падрабязьней». Сьвятлана паводзіць сябе як жывая душа, яна прысутнічае ў размове і ўдзельнічае ў ёй, хоць і вельмі ціха — на ўсё адказвае, але ня цісьне на чалавека, нават яе голас становіцца цішэйшым за звычайны. І суразмоўца ня крыўдзіцца, нават калі разумее, што Сьвятлана ня згодная зь ім і думае інакш. І яшчэ тыповая сытуацыя, што людзі спачатку распавядаюць так, як ім здаецца, трэба распавядаць. А потым паўза, нібы шматкроп’е. Яна чакае, і чалавек працягвае: «Але ўсё ж такі не зусім так, на самай справе...» — і далей ідзе гісторыя. Як яна гэта робіць, я не разумею. Калі б я зразумела, я б таксама, напэўна, атрымала Нобэлеўскую прэмію«.
Пра апавяшчэньне аб прэміі
Ула Валін: Аб прысуджэньні Сьвятлане Нобэлеўскай прэміі я даведаўся за дваццаць хвілін да афіцыйнага абвяшчэньня — мне патэлефанавалі з камітэту з просьбай даць яе тэлефон. Я прадыктаваў нумар і ўдакладніў: «Вы ж ведаеце, што Святлана не гаворыць па-ангельску?» — «Як, зусім?» — «Ні слова». Як мне потым пераказвалі, гэта была дзіўная размова. Сьвятлане ўдалося разабраць з размовы, што тэлефануе Нобэлеўскі камітэт, і ў адказ яна сказала толькі адно слова: «Фантастыка!».