Жыхары сэпаратысцкага Прыднястроўя выбіраюць дэпутатаў «парлямэнта» і мясцовых саветаў

Жыхары сэпаратысцкага рэгіёну Малдовы Прыднястроўя ў нядзелю ўдзельнічаюць у парляменцкіх і мясцовых выбарах.

У Вярхоўную Раду, дзе на 43 месцы балятуюцца 138 кандыдатаў. Сярод іх — дзейны прэм’ер-міністр сэпаратысцкага рэгіёну, этнічная ўкраінка Тацьцяна Туранская.

У 1990 годзе Прыднястроўе ў аднабаковым парадку абвясьціла сваю незалежнасць ад Малдовы. Яе ніхто не прызнаў і зь юрыдычнага пункту гледжаньня Прыднястроўе застаецца часткай Малдовы, хоць фактычна пакуль не падкантрольнае ёй. На тэрыторыі гэтага малдоўскага рэгіёну на сталай аснове знаходзіцца каля 1400 расейскіх вайскоўцаў.