Пэнсынэрка Галіна больш за год апякуецца бяздомным інвалідам-вазочнікам
Your browser doesn’t support HTML5
Эдуард Зайцаў на вуліцы апынуўся, бо няма ані дома, анічога. Ногі страціў — адмарозіў ужо гады два таму. У глыбіні густанаселенага мікрараёну абсталяваў ляжанку пад бальконам. На інваліда яшчэ мінулай зімой зьвярнула ўвагу пэнсіянэрка Галіна Ўладзіміраўна, якая ўзялася апекавацца ім.