Алексіевіч і Беларусь
Your browser doesn’t support HTML5
Швэдзкі кароль Карл XVI Густаў уручыў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год Сьвятлане Алексіевіч.
У сваёй прамове на ўрачыстым Нобэлеўскім банкеце пісьменьніца згадала Алеся Адамовіча і Васіля Быкава і скончыла выступ па-беларуску.
Уражаньнямі ад нобэлеўскіх падзеяў дзеляцца пісьменьнікі, палітыкі, суседзі Сьвятланы Алексіевіч, жыхары мясьцінаў, дзе яна правяла дзяцінства і юнацтва.
Драматург Дзьмітры Плакс камэнтуе некаторыя дэталі цырымоніі ўзнагароджаньня і банкету.
Пэрсанажы Лявона Вольскага Саўка і Грышка выступаюць з вострай крытыкай Сьвятланы Алексіевіч - кожны зь іх незадаволены па-свойму.