Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 26 лістапада: даляр вырас на 85 пунктаў — да 18 127 рублёў, эўра вырас на 143 пункты — да 19 328 рублёў.
Пачынаючы з 13 лістапада курс даляра абнавіў ужо дзявяты гістарычны максымум — за гэты час даляр вырас на 479 рублёў.
Курс расейскай валюты сёньня вырас на 2 пункты, дасягнуўшы ўзроўню 276 рублёў.