Слуцкі райвыканкам даў дазвол на правядзеньне 28 лістапада ў Слуцку ўрачыстай дэманстрацыі і мітынгу з нагоды 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.
Збор 28 лістапада ў 14.30 ля будынку Слуцкага краязнаўчага музэю. Адтуль калёна рушыць па ходніках да гарадзкога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе мае адбыцца ўрачысты мітынг ушанаваньня памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году.
Заяўку на правядзеньне дэманстрацыі і мітынгу падавалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік слуцкай арганізацыі партыі Віталь Амяльковіч. У акцыі плянуюць узяць удзел прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», руху салідарнасьці «Разам», Моладзі БНФ ды іншых арганізацыяў. Чакаецца, што прымуць прысягу новыя актывісты «Маладога Фронту».
Вядуцца перамовы пра тое, каб пасьля мітынгу правесьці ў Слуцку творчую сустрэчу з гісторыкамі, якія дасьледуюць падзеі антыбальшавіцкага супраціву на Случчыне.