Прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску 19 лістапада рэзка скрытыкаваў эўрапейскую палітыку санкцыяў у дачыненьні да афіцыйнага Менску.
«Спадзяюся, што адмена санкцыяў будзе трывалай. Санкцыі — заўсёды ганьба для тых, хто іх уводзіць, а не для тых, у дачыненьні да каго іх уводзяць», — цытуе прэзыдэнта Сэрбіі БЕЛТА.
Санкцыі — знак бескантрольнай сілы, дадаў ён.
Нікаліч канстатаваў, што ЭЗ памыляўся, не супрацоўнічаючы зь Беларусьсю. Затым Нармандзкая чацьвёрка сабралася менавіта ў Менску, каб весьці перамовы, калі сытуацыя ва Ўкраіне стала трагічнай, зьвярнуў увагу прэзыдэнт Сэрбіі.