Адказнасьць за катастрофу расейскага пасажырскага самалёта ўзяла на сябе радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава».
У часопісе тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі дзяржава» Dabiq апублікаваны фотаздымак дэталяў самаробнай бомбы, нібыта выкарыстанай для выбуху на борце пацярпелага катастрофу ў Эгіпце 31 кастрычніка расейскага пасажырскага самалёта.
Аб фота паведамілі ў сераду агенцтва Reuters і Associated Press. На здымку бачная пушка асьвяжальнага напою Schweppes Gold і меркаваны дэтанатар з уключальнікам.
Па паведамленьні Reuters, баевікі заяўляюць, што першапачаткова плянавалі падарваць самалёт адной з краін, якія ўдзельнічаюць у супольнай з ЗША кааліцыі, якая наносіць авіяўдары ў Сырыі і Іраку. Аднак пасьля таго, як кампанію з выкарыстаньнем баявой авіяцыі ў Сырыі пачала Расея, тэрарысты зьмянілі план дзеяньняў.
Раней групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за крушэньне на Сынайскім паўвостраве Эгіпту самалёта кампаніі Metrojet («Кагалымавія»), ахвярамі якога сталі ўсе, хто быў на борце, 224 чалавекі.
17 лістападзе ФСБ заявіла, што авіякатастрофа стала вынікам тэракту.
Інфармаваная крыніца паведаміла ў сераду «Інтэрфаксу», што бомба, якая выбухнула на борце аэробуса А321, была вырабленая з матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў баявых снарадах. На думку крыніцы, бомбу з часавым мэханізмам пранёс на борт, хутчэй за ўсё, хто-небудзь з супрацоўнікаў аэрапорту Шарм-Эш-Шэйху. Такое ж меркаваньне раней выказалі экспэрты.