Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.
Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ён знаёмы з прапановамі МВФ па пэрспэктывах адносін з Беларусьсю і па асноўных момантах будучай праграмы.
«Павінен сказаць, што ў мяне ніводзін пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага адтаргненьня, ніякай алергіі», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, прапановы фонду заснаваныя на абсалютна аб’ектыўных законах эканомікі.
9 лістапада ў Менску пачала працу місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь Пітэрам Долманам.
Да 19 лістапада экспэрты фонду будуць ацэньваць гатоўнасьць беларускіх уладаў рэфармаваць эканоміку. У выпадку станоўчай ацэнкі Беларусь можа разьлічваць на фінансавую падтрымку МВФ. Сума магчымай крэдытнай праграмы ацэньваецца ў 3 млрд даляраў.