Лідэры краінаў G20 будуць засядаць два дні. У праграме саміту абмеркаваньне глябальных праблемаў — такіх, як барацьба з тэрарызмам, канфлікт у Сырыі, міграцыйны крызіс і зьмена клімату.
Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама правядзе двухбаковыя перамовы з кіраўніком Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам яшчэ да пачатку саміту.
«Вялікая дваццатка» зьбіраецца ў кантэксьце паведамленьняў пра тэракты ў Парыжы, дзе загінулі 129 чалавек і больш за 300 атрымалі раненьні.