Краіны ЭЗ маюць намер згуртавацца перад пагрозай тэрарызму

Лідэры краін ЭЗ абяцалі прыняць усе магчымыя на эўрапейскім узроўні захады для забесьпячэньня бясьпекі Францыі.

Усе 28 краін Эўразьвязу будуць разам змагацца з пагрозай тэрарызму.

«Гэта была атака супраць усіх нас, — гаворыцца ў апублікаванай у суботу ў Брусэлі сумеснай заяве лідэраў Эўразьвязу з нагоды нападаў у Парыжы. — Мы разам будзем супрацьстаяць пагрозе і адкажам на яе самымі рашучымі крокамі».

Лідэры краін ЭЗ абяцалі прыняць усе магчымыя на еўрапейскім узроўні захады для забесьпячэння бясьпекі Францыі.

У заяве таксама ўтрымліваецца заклік да ўсіх эўрапейцаў далучыцца да хвіліны маўчаньня ў памяць аб загінулых у Парыжы. Яна абвешчаная ў панядзелак, апоўдні па сярэднеэўрапейскім часе.

У суботу ўвечары жыхары Лёндана і Бэрліна аддаюць даніну памяці ахвярам тэрарыстычных нападаў ў сталіцы Францыі.