У тэлефонным інтэрвію ватыканскаму тэлеканалу TV2000 папа Францішак назваў тэракты ў Парыжы бесчалавечнымі. Паводле яго словаў, атака на Францыю — складнік Трэцяй сусьветнай вайны, пра пачатак якой ён неаднаразова казаў, у гэтай вайне «няма нічога рэлігійнага і нічога чалавечага».
«Я зь людзьмі Францыі, зь сем’ямі ахвяраў, я малюся за іх усіх, — сказаў пантыфік. — Я крануты, я ў смутку. Я не разумею гэтага, гэта па-за межамі майго разуменьня».
Па просьбе папы Францішака Ватыкан накіраваў спэцыяльнае пасланьне са спачуваньнямі на адрас парыскага кардынала Андрэ Вэн-Труа, у якім рашуча асудзіў гвалт, «што ня можа нічога вырашыць». У пасланьні ён піша, што просіць Бога ўнушыць думкі міру і салідарнасьці.