Увечары 13 лістапада ў цэнтры Парыжу адбылося некалькі нападаў.
Францускае тэлебачаньне паведаміла, што непадалёк ад галоўнага стадыёну францускай сталіцы адбыліся выбухі падчас футбольнага матчу Францыя-Нямеччына. Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прысутнічаў на матчы, быў эвакуяваны.
Таксама паведамляецца, што падчас страляніны ў розных месцах Парыжу загінулі людзі. Агулам колькасьць забітых ня меней за 46 чалавек, дзясяткі параненыя.
Францускі ўрад прыняў рашэньне зачыніць дзяржаўныя межы і вывесьці на вуліцы войскі, заявіў прэзыдэнт Алянд у сваім звароце да нацыі, назваўшы напады "беспрэцэндэнтнымі". Гарадзкія ўлады Парыжу, заклікалі людзей не выходзіць з дому.
Паводле паліцыі, дзясяткі чалавек у канцэртнай залі Bataclan былі захоплены ў закладнікі.