Андрэй Лянкевіч: Фатограф сёньня – гэта не чалавек з фотаапаратам, а фатаграфія не расказвае пра рэчаіснасьць
Your browser doesn’t support HTML5
Выставачны праект «Восеньскі салён зь Белгазпрамбанкам» завяршыўся сэнсацыйна. У конкурснай частцы, дзе былі прадстаўленыя творы 90 маладых аўтараў, перамог фотамастак Андрэй Лянкевіч. Чым так уразіў журы малады фотамастак? Чаму лічбавы каляж перамог жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы?