Арлоў прэзэнтуе «Імёны свабоды» на ўстаноўчым паседжаньні «Клюбу Вітаўта Вялікага» ў Менску

Пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў выступіць на ўстаноўчым паседжаньні «Клюба Вітаўта Вялікага» і распавядзе пра асобу князя, а таксама спадар Уладзімер прадставіць аўдыторыі кнігу «Імёны свабоды».

Такім чынам адбудзецца першае паседжаньне «Клюба Вітаўта Вялікага», якое ладзіць Малады Фронт 13 лістапада а 18 гадзіне ў Арт-сядзібе (Мінск, пр-т Незалежнасьці, д. 58, оф. 430).

Сустрэчы Клюбу імя Вітаўта Вялікага плянуецца праводзіць не радзей аднаго разу на месяц. Кожнае паседжаньне будзе абмяркоўвацца асобная тэма, бліжэйшыя зь якіх: “Войска ВКЛ”, “Усходняя палітыка вялікіх князёў”, “Паўстаньне Касьцюшкі”, “БЗВ”.