У Кіеве каля тысячы моладзевых актывістаў пікетуюць Вярхоўную Раду з патрабаваньнем прыняць усе законы, неабходныя для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам.
Гэта ўжо другая спроба прыняць неабходныя законы, мінулым разам большасьць дэпутатаў прагаласавала супраць альбо ня ўдзельнічала у галасаваньні.
Сярод пікетавальнікаў нямала прадстаўнікоў ЛГБТ-руху: мінулым разам найбольш праблемаў выклікала праўка да Працоўнага кодэксу, у якой забаранялалася дыскрымінацыя паводле сэксуальнае арыентацыі.
На дадзены момант Вярхоўная Рада падтрымала шэраг законаў, скіраваных на барацьбу супраць карупцыі, у прыватнасці закон пра арышт маёмасьці, якая можа быць зьвязаная з карупцыйнай дзейнасьцю.