Гэта першы спэктакль, які ладзіць «Арт Сядзіба». Назва пастаноўкі — «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.
Спэктакль «Браніслаў» прысьвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.
Цягам некалькіх месяцаў акторы-пачаткоўцы займаліся рэпэтыцыямі разам з рэжысэрам і аўтарам п’есы. Нарэшце яны гатовыя падаць спэктакль на суд грамады.
Даты паказаў:
14 лістапада — 19:00
16 лістапада — 20:30
18 лістапада — 20:30 20 лістапада — 20:30
23 лістапада — 20:30
На прэм’ерным паказе 14 лістапада мяркуецца дыскусія з удзелам актораў і рэжысэра спэктакля, а таксама мовазнаўца Вінцука Вячоркі.
Спэктакль адбудзецца ў памяшканьні тэатру «На бальконе» па адрасе: пр-т Незалежнасьці, д. 4, 5 паверх.
Запісацца на спэктакль можна праз тэлефон +375 29 651 7898. Колькасьць месцаў абмежаваная.