БАТЭ прайграў «Барсэлёне» ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

Ілюстрацыйнае фота

У чацьвёртым туры групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЭФА 4 лістапада барысаўскі БАТЭ прайграў на выезьдзе гішпанскай «Барсэлёне» — 0: 3.

БАТЭ апусьціўся на апошняе месца ў групе Е.

20 кастрычніка ў Барысаве БАТЭ саступіў каталёнцам зь лікам 0: 2.

Становішча камандаў у групе: «Барселона» — 10 ачкоў (розьніца мячоў 8-2), «Рома» — 5 (10-10), «Баер» — 4 (11-10), БАТЭ — 3 (4-11).

Матчы пятага тура пройдуць 24 лістапада. БАТЭ згуляе дома з «Баерам», а «Барсэлёна» — з «Ромай».