«Мы больш не мільянэры!» — сацыяльныя сеткі выбухнулі жартамі пра новыя грошы

Лукашэнка абвясьціў дэнамінацыю. З 2016 г. у Беларусі зьвяцца манэты і новыя грошы.

Дэнамінацыя беларускага рубля адбудзецца ў суадносінах 1:10.000.

Сацыяльныя сеткі літаральна выбухнулі з нагоды гэтай навіны. Некаторыя раяць ужо зараз займаць чэргу ў абменьнік і радуюцца, што больш не мільянэры. А іншыя незадаволеныя новым дызайнам беларускіх манэт і жадалі б бачыць на іх герб “Пагоня”.