2 лістапада ў дзень памяці памерлых апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці ўсклаў вянкі і запаліў зьнічы ва ўрочышчы Курапаты і ў мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец».
Пра гэта паведамляе сайт catholic.by. Прадстаўнік Папы памаліўся за ўсіх ахвяраў рэпрэсій і войнаў, якімі пазначана гісторыя Беларусі.
Напярэдадні ў Менску адбылося шэсьце і мітынг ва ўрочышчы Курапаты, прымеркаваныя да дня памяці продкаў «Дзяды». У акцыі ўзялі ўдзел каля 400 чалавек.