На Смаргоншчыне зьявіўся надмагільны помнік-абвінавачаньне бальшавіцкаму рэжыму ФОТА

Спосаб ушанаваньня продкаў нярэдка суправаджаецца сапраўдным крыкам душы ды праклёнам камуністычнай уладзе.

На вясковых могілках у вёсцы Міхневічы на Смаргоншчыне ня так даўно зьявіўся надмагільны помнік-абвінавачаньне бальшавіцкаму рэжыму. Нашчадкі мясцовых жыхароў Паўла і Зінаіды Дудкаў выказалі ўласнае стаўленьне да таго, што давялося перажыць іх бацькам падчас калектывізацыі ды будаўніцтва «сьветлага будучага».

У вершаваных радках — сутнасьць «народнай улады»: забраць і падзяліць. І засмучэньне ад таго, што дачакацца той самай «сьветлай будучыні» так і не ўдалося:

«...Любіў зямлю — бальшавікі забралі.

Прадбачыў іх канец — не дачакаўся».