Беларускія актывісты у Кіеве зладзілі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якая адбылася ля «народнага» помніка Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага.
Маладыя людзі запалілі сьвечы у гонар усіх беларусаў, загіблых ад рук таталітарных рэжымаў. Таксама былі зачытаныя прозьвішчы людзей, страчаных у гэты дзень у 1937 годзе і верш Анатоля Сыса «Адпусьціце мяне, Курапаты!»
Бліжэйшым часам, на Дзяды, актывісты плянуюць арганізаваць прыбіраньне і ўпарадкаваньне помніка Жызьнеўскаму.