Аляксандр Лукашэнка наведаў творчы вечар расейскага кампазытара Віктара Дробыша, які быў арганізаваны ў «Менск-Арэне».
Як паведамляе БелТА, ён яму ўручыў ордэн Францыска Скарыны і падкрэсьліў, што шануе Віктара Дробыша за яго творчасьць, але «больш за ўсё за тое, што вы ніколі, нават быўшы далёка ад нашай Радзімы, калі пра нас ня вельмі добра казалі, не саромеліся называць сябе беларусам, у адрозьненьне ад асобных нашых «творцаў».
«Скажу зноў жа пра нашых асобных „творцаў“, творчых асобаў, нават ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія не пасьпелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазыцыйнасць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсьць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеесься яе, значыць, ты, перш за ўсё дрэнны сын», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка.